Сядзіба Аляксандра Дэмбавецкага - выдатнае месца з гістарычным каларытам для правядзення шляхецкага балю.
Бердаўскі культурны Цэнтр пачынае брэндавае свята «Маёнтак Дамбавецкага запрашае на шляхецкі баль!».
Дрэс-код - строй у стылі "ампір" - абавязковы!
Перад балем Пані і Панове пашпацыруюць па векавым парку, закладзеным гаспадаром маёнтка Аляксандрам Дэмбавецкім у 19 стагоддзі.
Свята аздобіць жывая музыка, а дваранскія танцы стануць яго кульмінацыяй.
Для ўдзельнікаў балю будуць адчынены гульнявы, літаратурна-мастацкі і чайны салоны. Працуюць выставы і фотазоны.
Свята будзе сапраўдным гістарычным падарожжам.
Запрашаем у падарожжа!
