Праект "Кола часу" - цыкл мерапрыемстваў на працягу каляндарнага года вельмі папулярны сярод гасцей і жыхароў нашага горада. 8 праграм знаёмяць з беларускімі народнымі традыцыямі і абрадамі, што тварыліся нашымі продкамі скрозь вякі...
Кожнай пары года прысвечаны па 2 праграмы.
“Калядная зорка” прысвечана казачным Калядам, а "Масленка" з традыцыйным спальваннем Зімы і блінамі сімвалізуе хуткі прыход вясны і цяпла.Вялікодныя праграмы "За тыдзень - Вялікдзень" і "Кацілася яечка" прымеркаваныя да самага светлага хрысціянскага свята.
Лета - пара працы, але трэба і адпачываць: рамантыка "Купальскіх забаў" і прагматыка "Трох Спасаў" стануць вельмі своечасовымі і дарэчнымі ў наш імклівы час.
"Свята ўраджаю" і "Багач" адзначалі, калі ўжо можна не турбавацца, бо ўраджай сабраны.
|
Праект “Кола Часу” |
Кантакт |
E-mail: lida.crafts.center@tut.by Тел: 8 (0154) 546248, 549367 +37529 5838081, +37529 3092163 |
Адрас |
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры
ДУ «Лідскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» 231300 Гродзенская вобл. г. Ліда, вул. Савецкая, 12 |
Дадаткова |
Папярэдні запіс |