Паводле архіўных звестак, першы парафіяльны касцёл у Тракелях быў закладзены ў 1500 г. віленскім ваяводам Марцінам Гаштольдам. Аднак, паводле некаторых дадзеных, Марцін Гаштольд быў ваяводам троцкім і памёр у 1483 г., а віленскім ваяводам у 1522-1539 гг. быў яго сын Альбрэхт Гаштольд. Альбрэхт - багацейшы магнат, ен валодаў землямі не толькі ў Беларусі, але і ў Літве, больш як 7- тысячамі падданымі сялянамі, таму не насіў нічога, акрамя золата і серабра. Вядома, што Альбрэхт быў не толькі актыўным прыхільнікам рэнесансавай культуры але і мецэнатам: будаваў касцёлы і шчодра надзяляў іх маёмасцю. Да 1539 года Тракелі з’яўляліся ўласнасцю Альбрэхта Гаштольда.
Першы касцёл знаходзіўся ў паўночнай частцы вёскі. Падчас нашэсця маскоўскіх войскаў у 1655–1659 гг. тракельская святыня, як і многія іншыя, была знішчана. Дзякуючы намаганням айцоў езуітаў касцёл быў адбудаваны і ў 1687 г. кансэкраваны Віленскім епіскапам Уладзіславам Сільніцкім. ( кансэкраваны 4 ліпеня 1687 года біскупам Цернопальскім, суфраганам прэлатам віленскім Габрыэлем Сільніцкім) Аднак святыня не праіснавала і стагоддзя, як зноў была знішчана падчас нашэсця шведаў каля 1705 г. Агульнымі намаганнямі айцоў езуітаў і парафіянаў у 1758 г. касцёл быў нанава адбудаваны і кансэкраваны пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Драўляны будынак святыні, які мы бачым сёння, пабудаваны на ахвяраванні мясцовага землеўладальніка Стэфана Незабытоўскага, падкаморыя навагрудскага ў 1809 г.
Тракелі на ўвесь свет праславіў цудадзейны абраз Маці Божай.
Тракельскі абраз стагоддзямі карыстаўся вялікай пашанай і заўсёды прыцягваў тысячы вернікаў. Самым вялікім урачыстым днём для парафіі з'яўляецца першая субота ліпеня.
Абраз налічвае каля 500 гадоў і, верагодна, быў у касцёле ў час яго асвячэння ў 1500 годзе. Паводле другой версіі, абраз быў намаляваны пад канец ХVI стагоддзя невядомым аўтарам і ў 1595 годзе прывезены з Вільні.
Абраз прадстаўляе Маці Божую з Дзіцяткам Езусам і св. Казіміра на каленях, які вельмі шанаваў Маці Божую. Яго партрэт быў намаляваны на асобным палатне і даклеены да асноўнага падчас першай рэстаўрацыі абраза ў другой палове XVII стагоддзя. Праўдападобна, было гэта звязана з выдачай у 1602 годзе папам Клеменсам VIIІ кананізацыйнай булы і кананізацыяй каралевіча ў віленскай катэдры ў 1604 годзе.
Абраз Маці божай Тракельскай - копія абраза Маці Божай Снежнай з Рыма.Ён намаляваны на палатне і мае памеры 180 на 100. Выканаўца копіі невядомы, магчыма яго прывезлі і падарылі айцы езуіты.
Мы бачым выяву Маці Божай Снежнай, копію аднаго са старэйшых абразаў Маці Божай. Чаму Маці Божая Снежная? Пра гэта расказвае легенда. У Рыме ёсць базіліка Санта Марыя Маджорэ, будаваўся гэты храм у 4-ым стагоддзі. Папа доўга не мог выбраць месца будаўніцтва храма. У сне яму з’явілася Маці Божая і сказала, што сама пакажа месца ўзвядзення базілікі. На дзіва ўсім рымлянам 5 жніўня 352 года на адзін з пагоркаў выпаў снег і намаляваў план будучай базілікі.
У 1656 годе падчас польска-маскоўскай вайны касцел быў спалены, аднак абраз не згарэў. У парафіяльнай хроніцы занатавана, што абраз знайшоў сляпы чалавек, які пасля гэтага стаў бачыць. Вядома таксама, што ад паралічу ног вылечылася пасля наведвання абраза 12- гадовая дзяўчынка.
У 1738 годзе па заказу езуітаў на абразе намалявалі постаць святога Казіміра Ягелончыка, заступніка Літвы. Гэта звязана з кананізацыяй каралевіча ў віленскай катэдры ў 1604 годзе. Мы бачым пагружанага ў малітву Святога Казіміра. У адкрытай кнізе, якая ляжыць перад ім можна прачытаць словы яго любімай песні:”Кожны дзень, душа мая, Марыю праслаўляй!”
5 ліпеня 2009 года ў Тракелях адбылася вялікая падзея, якая закранула нашы сэрцы - каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай.
Тысячы вернікаў кожны год у гэтыя дні ідуць да Тракельскага касцёла на малебен.