Сядзiба "Гасьцiна" знаходзiцца у в.Пескi Лiдскага р-на Гродзенскай вобл. на шашы М-11. Гаспадар сядзібы, Віталь Карабач беражлiва захоўвае традыцыйную беларускую культуру. На сядзiбe можна адчуць сапраўдны вясковы дух, пабачыць аўтэнтычныя гаспадарчыя рэчы, якiя у сваей штодзеннай працы выкарыстоўвалi вясковыя жыхары.
Гаспадар частуе гасьцей смачнымi беларускiмi стравамi: бабкай, кiлбасамi, ватрабянкай, полiўкай, верашчакай, баграчом, налiснiкамi і г.д..Усе вясковыя пачастункi натуральныя i вырабляюцца лiдскiмi гаспадарамi.
Гонар сядзiбы — БАТЛЕЙКА! Вы не толькi пабачыце вясёлыя лялячныя гiсторыi, але і самi паўдзельнiчаеце ў пастаноўках.
ГАСЬЦIНА — месца, дзе можна адсвяткаваць любыя сямейныя святы: вяселле, радзiны, хрэсьбiны, днi нараджэння i г.д.
Штогод на ГАСЬЦIНЕ ў чароўнай атмасферы рамантыкi адзначаецца адно з самых незвычайных беларускiх святаў - КУПАЛЛЕ.
ГАСЬЦІНА - месца для сямейнага адпачынку, правядзенне мерапрыемстваў рознага ўзроўню і любой тэматыкі.
Маюцца дзве банкетныя залі:
Карчма (15 месцаў)
Шынок (40 месцаў).
Шчыра запрашаем!!!
Лідскі раён, вёска Пескі.