Блазенскі тэатр

Блазенскі тэатр

Блазенскі тэатр


Адметнай асаблiвасцю святаў на Беларусi было хаджэнне валачобнiкаў, альбо калядоўшчыкаў.

Iх прыход спрыяў багатаму ўраджаю i дабрабыту сям'i.

Таму кожны гаспадар быў зацiкаўлены ў наведваннi яго двара вясёлай кампанiяй...


DSC_3031.JPG

У галоўных ролях Тэатру: вясёлыя блазны (2-3 асобы), музыкi (1-2 асобы), валачобнiкi-госці (гледачы і актыўныя ўдзельнікі).


Сезонныя гульнi i песні, танцы i карагоды, магiчныя пацехi i варожбы, сімвалічныя рытуалы і самабытная вопратка - абавязковая атрыбутыка Блазенскага Тэатру - iнтэрактыўнай экскурсiі па народных святах – ад Масленіцы да Сільвестра.

 DSC_3014.JPG

Тэрмін: круглы год, па замаўленню.


Працягласць - 90 хвілін.

У праграме (элементы ўзгадняюцца):

1. Iнтэрактыўная экскурсiя па беларускіх сезонных святах: Масленiца, Гуканне вясны, Вялiкдзень, Юр'я, Купалле, Багач, Пакровы, Каляды, Сільвестр i iнш. з песнямі, гульнямі і забавамі;

2. Майстар-клас беларускага танцу (Падэспань, Ойра-Ойра і інш.);

3. Арыгінальныя віншаванні;

4. Народныя гульні і абрады;

5. Беларускае частаванне.


+375296166949