Дарожка мая

Дарожка мая

Дарожка мая
У час выступлення імправізацыйна прагучыць каля 40 беларускіх народных песень. Вы ўбачыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббека, чаны з Тыбету і Непалу, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон. Пачуеце музычны строй побытавых рэчаў: чыгункоў ды падкоў.
Разам з Іванам Кірчуком Вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека, станеце ўдзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят, пабачыце рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі.
Набытыя веды аб нашым мінулым складаюць аснову тэматычных імправізацый аўтара. “Калядныя ігрышчы”, “Масленіца-палізуха”, “Ідуць, гудуць валачобнікі”, “Русальные розыгры ” і іншыя каляндарна-абрадавыя святы ў выступленнях Івана Кірчука звяртаюць нас да нашых продкаў і даюць магчымасць аддзячыць ім за тое, што сёння мы ёсць на нашай Зямлі.
DSC_9543.JPG
Даты: пад запытанне.
Працягласць: 2 гадзiны.
Месца правядзення: турыстычны комплекс “Вольны мельнік”, агрогарадок Дворышча, Лідскі раён, Гродзенская вобласць, Рэспубліка Беларусь.
Google Maps: 53.997154, 25.386355.

У кошт уваходзіць:
- экскурсія па выставачных залах турыстычнага комплекса “Вольный
мельник”;
- анімацыйная праграма Івана Кірчука “Дарожка мая..”;
- інтэрактыўныя абрадавыя гульні.

Кантактная інфармацыя:

ТАА “Адрас лета”, Гродзенская вобл., г. Ліда, вул. Замкавая, 8.
Тэлефоны: + 375 29 616 69 49 (А1); 

E-mail: adresleta@gmail.com